Фотавыстава "Пінск і ваколіцы" - гэта цудоўная гісторыя аб тым, як даўно забытыя рэчы могуць атрымаць новае жыццё.
Амаль 80 гадоў шкляныя негатывы праляжалі на гарышчы хаты Мікалая Стасюка. І толькі дзякуючы сыну Мікалая Данілавіча, які знайшоў і захаваў негатывы, мы можам убачыць з новага ракурсу, якім было жыццё пінчукоў у 30-ыя годы XX стагоддзя.
Фотаздымкі настолькі разнапланавыя, што адлюстроўваюць не толькі святы і асабістыя падзеі ў жыцці сям'і Стасюкоў, але і штодзеныя клопаты, і нават захапленні Мікалая і яго сяброў. Выставу дапаўняюць і асабістыя рэчы фатографа: фатаапарат, на які рабіліся здымкі, альбом, кніжкі і дакументы, і канешне, самі шкляныя негатывы
Новае жыццё негатывы атрымалі дзякуючы, краязнаўцу Аляксандру Навараю, усе здымкі - з яго прыватнай калекцыі.
Выстава, нібы машына часу, перанясе вас у мінулае і пакіне пасля сябе толькі прыемныя ўражанні. Наведаць яе вы зможаце да 12 мая.
Час працы: з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30), выхадныя дні панядзелак і аўторак.
Кошт білетаў:
Дзіцячы 1 р.,
Дарослы 2 р.
#выстава #пінск #пинск #